*
*


CAPTCHA Image   Reload Image
X

Лексiка са значэннем колеру у паэме Я.Коласа \"Новая зямля\"

курсовые работы, Филология

Объем работы: 30 стр.

Год сдачи: 2008

Стоимость: 500 руб.

Просмотров: 1026

 

Не подходит работа?
Узнай цену на написание.

Оглавление
Введение
Заключение
Заказать работу
Увоздіны 3
Раздзел І. Біяграфія і творчы шлях Я.Коласа 5
Раздзел ІІ.Разнастайнасць лексічных сродкакў са значэннем
колеру ў паэме Я.Коласа “Новая зямля” 8
ІІ.1. Склад і структура поля колеру ў мове паэмы Я.Коласа
“Новая зямля” 8
ІІ 2. Класіфікацыя каляронімаў і люксонімаў
у паэме Я.Коласа “Новая зямля”. Самае аб’ёмнае мікраполе. 10
ІІ.3. Характарыстыка асаблівасцяў функцыянавання каляронімаў. 14
ІІ.4. Разнастайнасць лексічных сродкаў з адценнем колеру. 23
Раздзел ІІІ. Заключэнне. 28
Спіс выкарыстанай літаратуры 29
Тэмай нашай курсавой работы з’яўляецца лексіка са значэннем колеру ў паэме Я.Коласа “Новая зямля”.
Слова са значэннем колеру ў любой мове стварае лексіка-семантычнае поле колеру. Гэтыя палі могуць разглядацца ў розных аспектах: фармальным, функцыянальным, семантычным і г.д. Словы са значэннем колеру пастаянна развіваюцца і змяняюцца ў мове. Вынікам семантычнага развіцця слоў са зна-чэннем колеру з’явілася сумяшчэнне ў мове іх прамых, пераносных і сімвалічных значэнняў, што актыўна выкарыстоўвалася і выкарыстоўваецца ў розных відах моўнай мастацкай творчасці. У канструяванні свету мастацкага твора адметную ролю адыгрывае падбор колераабазначэнняў і іх выкарыстанне, таму што характар функцыянавання лексікі за значэннем колеру адлюстроўвае самабытнасць стылю аўтара, яго творчую індывідуальнасць і непаўторнасць светабачання. Таму невыпадкова намаганні многіх літаратурных даследчыкаў накіраваны на вывучэнне колеравага светабачання пісьменнікаў і паэтаў. Гэту праблему разглядалі замежныя даследчыкі, такія як М.Дэрыберэ, Р.Івенс, І.Кулікова, С.Бекава і іншыя. Менш актыўна праблемы колера- і святлоабазначэння вывучаліся беларускімі даследчыкамі. Так, тэма знайшла адлюстраванне ў працах Л.Сямешкі і Н.Мажэйкі, у асобных артыкулах іншых даследчыкаў. Некалькі значных работ тэме колераабазначэння ў творах Я.Коласа прысвяціў дацэнт кафедры беларускага мовазнаўства Віцебскага Дзяржаўнага Універсітэта ім.П.М.Машэрава, кандыдат навук Ю.М.Бабіч.
Лексіка са значэннем колеру актыўна выкарыстоўваецца ва ўсіх жанрах літаратуры як яркі і многафункцыянальны мастацкі сродак, але па сэнсавай і эмацыянальнай насычанасці галоўнае месца займае паэзія. Вывучаліся колераабазначэнні многіх рускіх і беларускіх паэтаў і пісьменнікаў: С.Ясеніна, А.Блока, Ул.Маякоўскага, Н Гілевіча, Ул.Караткевіча і інш. Нашу ўвагу пры-цягнула паэма Я.Коласа “Новая зямля”. І вось чаму.
У розны час былі выдадзены вялікія работы, звязаныя з творчай біяграфіяй Я.Коласа. Рознабакова на працягу доўгага часу...
Даследванне сістэмы колера- і святлоабазначэнняў паэмы Я.Коласа “Новая зямля” дало магчымасць выявіць спецыфіку функцыянавання каляронімаў і люксонімаў у паэме: вызначыць частотнасць розных колеравых і светлаваых лексем, паказаць характар вар'іравання колеравага тону і светлавой насычанасці, прааналізаваць семантычную структуру каляронімаў і люксонімаў, акрэсліць іх сінтагматычны патэнцыял, устанавіць ролю колера і святлоабазначэнняў як элементаў стварэння мастацкай вобразнасці і на падставе гэтага зрабіць адпаведныя вывады.
Статыстычны аналіз сведчыць, што колеравая палітра ў мове паэмы уключае 60 розных назваў колераў, 102 назвы розных адценняў, якія аб'яднаны ў 8 колеравых кодах (5 храматычных і 3 ахраматычных). Найбольшай частот-насцю вызначаецца белы (81 ужыванне) і чырвоны (49 ужыванняў) -- спрад-вечныя колеры нашага этнасу. Светлавая лексіка рэпрэзентавана 35 назвамі розных люксонімаў. Высокай частотнасцю вызначаюцца лексемы "цемны і светлы”, што паказвае кантрастыўны характар іх функцыянавання у мастацкім творы.
У сістэме коласаўскага колерапісу выкарыстоўваецца асноўныя стылістычныя фігуры: эпітэты, перыфразы, метафары, параўнанні.
Такім чынам, лексіка са значэннем колеру ў значнай ступені дапамагае стварыць цэласную карціну аўтарскай задумы. “Другой мовай Колас і не мог бы стварыць такіх карцін народнага жыцця, цудоўных малюнкаў быту і духоўнага свету чалавека працы”(2,с.27).

После офорления заказа Вам будут доступны содержание, введение, список литературы*
*- если автор дал согласие и выложил это описание.

Работу высылаем в течении суток после поступления денег на счет
ФИО*


E-mail для получения работы *


Телефон


ICQ


Дополнительная информация, вопросы, комментарии:



CAPTCHA Image
Сусловиямиприбретения работы согласен.

 
Добавить страницу в закладки
Отправить ссылку другу