*
*


CAPTCHA Image   Reload Image
X

Жаночыя асабовыя наминацыи у лирыцы Я.Купалы

курсовые работы, Филология

Объем работы: 81 стр.

Год сдачи: 2008

Стоимость: 600 руб.

Просмотров: 921

 

Не подходит работа?
Узнай цену на написание.

Оглавление
Введение
Заключение
Заказать работу
Уводзіны...................................................................................................................3
1. Лексіка-семантычная класіфікацыя жаночых асабовых назваў
у лірыцы і ранніх паэмах Янкі Купалы.................................................................7
2. Асаблівасці ўтварэння жаночых асабовых намінацый..................................38
3. Выкарыстанне вобразных сродкаў пры апісанні жанчыны
ў творах Янкі Купалы............................................................................................42
4. Паўторнасць ужывання жаночых асабовых намінацый
у лірыцы і ранніх паэмах Янкі Купалы...............................................................46
Заключэнне.............................................................................................................79
Спіс выкарыстанай літаратуры............................................................................81
Мовазнаўства сёння ўсё часцей разглядаецца ў кантэксце агульнай навукі аб перадачы знакавай інфармацыі. Пашырэнне аб’ёму даследавання значэнняў моўных адзінак за кошт звароту да пазамоўнай сферы садзейнічае як навуковым задачам больш глыбокага пранікнення ў сутнасць вывучаемага аб’екта, так і практычным задачам інтэрпрэтацыі тэкстаў, перакладчыцкай дзейнасці, стварэння машынных праграм і камунікатыўных методык. Сучасны стан лінгвістычнай навукі ўзбагачаецца новымі ведамі, дзякуючы збліжэнню лінгвістыкі з літаратуразнаўствам, паэтыкай, рэцэптыўнай эстэтыкай, псіхалогіяй, дазваляе па-новаму падысці да вывучэння функцыянальных уласцівасцей намінатыўных адзінак.
Надзвычайным багаццем у слоўнікавым складзе амаль кожнай мовы і яе разнавіднасцяў вызначаецца абсяг лексікі, якая датычыць дзейнасці і характарыстыкі асобы. “І гэта натуральна: менавіта чалавек з’яўляецца суб’ектам і аб’ектам разнастайных штодзённых дачыненняў. Значнае месца сярод словаў такога кшталту займаюць субстантывы” [5, с. 3].
Назоўнікі са значэннем персанальнасці як аб’ект даследавання прыцягваюць увагу многіх навукоўцаў, што ў значнай ступені тлумачыцца ўніверсальнасцю катэгорыі асобы. «Яе ўніверсальнасць вынікае з камунікацыйнай і кагнітыўнай функцый мовы, якая адлюстроўвае і абазначае ўсе характэрныя для рэальнага свету фактычныя сувязі і адносіны» [5, с.19]. Найменні асобы – адзін з найбольш прадукцыйных сродкаў мовы, што ўдзельнічае ў фармаванні і папаўненні моўнай і канцэпцыйнай карціны свету.
Даследаванні асабовай лексікі ў беларускім мовазнаўстве маюць шэраг кірункаў і вызначаюцца сваёй шматаспектнасцю. Назвы асобы даследаваліся як у дачыненні да канкрэтных храналагічных межаў – асобных перыядаў развіцця беларускай мовы, так і ў працэсе іх станаўлення як самастойнай мікраструктуры на працягу некалькіх этапаў гісторыі мовы [5, с. 3]. Адрозніваюцца даследаванні і абсягам аналізаванай лексікі: адныя з іх прысвечаныя вывучэнню асобных тэматычных групаў асабовых найменняў, у іншых – такія...
Мова народа багатая і дакладная, яркая і вобразная. Багацце яе ў разнастайнасці выяўленчых сродкаў, дакладнасць – у надзвычайнай здольнасці выражэння таго ці іншага значэння, яркасць і выразнасць - у выключнай вобразнасці. У мове многа жывога, трапнага, каларытнага. І гэта выкарыстоўвае мова паэтычная.
У нашай рабоце на матэрыяле вершаў і ранніх паэм Янкі Купалы мы разглядалі намінатыўныя адзінкі, што называюць асоб жаночага полу. А менавіта вылучылі лексічныя адзінкі, якія выкарыстоўваюцца для абазначэння паэтам асоб жаночага полу, раскрылі іх семантычную структуру, разгледзелі варыянтнасць жаночых асабовых намінацый і акрэслілі найбольш частотныя словаўтваральныя мадэлі найменняў, а таксама падлічылі паўторнасць іх ужывання ў лірыцы і ранніх паэмах Янкі Купалы.
Стагоддзямі ў духоўнай культуры беларусаў выпрацоўваліся і крышталяваліся ўяўленні пра ідэал жанчыны. Таму і вылучаецца шэраг семантычных падгуртоў, якія выкарыстаў і дапоўніў Янка Купала. Пры падлічэнні жаночых асабовых намінацый у паэта - 181, улічваючы сэнсава-стылістычныя формы. Часцей ужывальныя - “маці” (79 разоў), “матка” (45 разоў), “матуля” (22 разы); “дзяўчына” (55 разоў), “дзяўчынка” (41 раз), дзяўчаты (23 разы); “жонка” (54 разы).
Усе вызначаныя намі жаночыя асабовыя намінацыі мы класіфікавалі паводле лексіка-семантычнага значэння. Але гэты падзел на групы ўмоўны, т.я. адно і тое ж найменне можа быць у розных групах у залежнасці ад таго, якую семантыку мае. Атрымаліся наступныя групы:
- тыя назвы, якія можна аб’яднаць у пэўныя групы па сінанімічнасці. Тут такія найменні, як “маці” і “дачка” як асноўныя назвы кроўнай роднасці, а таксама “жонка” ды “дзяўчына” (маючы на ўвазе, па-першае, узроставыя асаблівасці, а па-другое, сімпатыю з боку прадстаўнікоў мужчынскага полу); многа сінонімаў знайшоў паэт, калі звяртаўся да старэйшай па ўзросту жанчыны – кабета, цётка, баба і г.д.;
- назвы дзяўчын і жанчын паводле іх прыналежнасці да пэўнага асяроддзя, паводле іх грамадскага становішча:...

После офорления заказа Вам будут доступны содержание, введение, список литературы*
*- если автор дал согласие и выложил это описание.

Работу высылаем в течении суток после поступления денег на счет
ФИО*


E-mail для получения работы *


Телефон


ICQ


Дополнительная информация, вопросы, комментарии:



CAPTCHA Image
Сусловиямиприбретения работы согласен.

 
Добавить страницу в закладки
Отправить ссылку другу