*
*


CAPTCHA Image   Reload Image
X

Каляндарна абрадавая паэзия веснавога цыкла

курсовые работы, Филология

Объем работы: 25 стр.

Год сдачи: 2009

Стоимость: 600 руб.

Просмотров: 1474

 

Не подходит работа?
Узнай цену на написание.

Оглавление
Введение
Заключение
Заказать работу
Уводзіны……………………………………………………………… 3
Раздзел 1. Агульная характарыстыка каляндарна-абрадавай паэзіі веснавога цыкла………………………………………………………
6
Раздзел 2. Масленіца – урачыстыя провады зімы…………………. 8
Раздзел 3. Вяснянкі і іх асаблівасці………………………………… 12
Раздзел 4. Юраўскія абрады і звычаі……………………………….. 16
Раздзел 5. Велікодныя абрады і звычаі…………………………….. 18
Раздзел 6. Траецкія абрады і звычаі………………………………... 22
Заключэнне………………………………………………………....... 24
Спіс выкарыстаных крыніц…………………………………………. 25
У мастацкай сістэме фальклору кожнага народа ёсць жанр або некалькі жанраў, неабавязкова дамінантных, якія надаюць яму нацыянальную адметнасць. Непаўторнасць, спецыфіка кожнай асобнай народна-паэтычнай культуры абумоўлена, як вядома, этнапсіхалагічнай асаблівасцю носьбіта дадзенай творчасці, прыродна-геаграфічнымі і гістарычнымі абставінамі яго жыцця. Ёсць і ў беларускім фальклоры свае вызначальныя напрамкі развіцця, жанры, што надалі яму самабытны характар, вылучаюць сярод народна-паэтычных культур іншых, нават самых блізкіх этнасаў.
Найпаўней беларус выказаў сябе ў сістэме жанраў сямейна- і каляндарна-абрадавай паэзіі. Менавіта жанры каляндарна-абрадавай творчасці адыгралі галоўную ролю ў абслугоўванні такой найважнейшай жыццёвай сферы асноўнай масы народа, як гаспадарчая, земляробчая дзейнасць на працягу года.
Каляндарна-абрадавая творчасць — адзін з самых старажытных духоўных спадарожнікаў чалавека. Вытокі асобных элементаў яе паэтыкі, якія грунтуюцца на старажытным светаўспрыманні, губляюцца дзесь у эпохах неаліту (позняга каменя) і бронзы. Станаўленне каляндарна-абрадавай паэзіі, як аб гэтым сведчаць археалогія і аналіз генезісу каляндарных абрадаў, звязана з узнікненнем і развіццём земляробства. Гэты важны здабытак цывілізацыі актывізаваў пазнанне чалавекам навакольнага свету і сувязі жыцця на зямлі з рытмамі прыроды, космасу. Першасныя веды аб свеце і сусвеце аказаліся акумуляваны ў абрадах і звычаях.
Ахопліваючы адну з галоўных сфер дзейнасці чалавека — працоўную, да таго ж, на працягу такога вялікага адрэзку часу, каляндарна-абрадавая паэзія не магла не стаць тым, чым яна стала — універсальнай паэтычнай, духоўнай скарбніцай народа. У ёй з асаблівай паўнатой знайшлі высокапаэтычнае ўвасабленне этнічныя і эстэтычныя ідэалы народа, выявіліся яго мастацкія патэнцыі.
Паэзія беларускага земляробчага календара ўключае звыш дваццаці жанравых і групавых песенных разнавіднасцей. Яна буйна развівалася, добра захавалася і складае своеасаблівы феномен...
Каляндарна-абрадавая паэзія – від фальклору, які суправаджаў аграрныя святы і працу земляроба на працягу гаспадарчага года. Вытокі каляндарна-абрадавай паэзіі – у родавым грамадстве. Назіранні старажытнага чалавека над кругазваротам сонца, зменамі ў прыродзе, біялагічнымі цыкламі раслін склалі ў цэлую сістэму поглядаў, якія знайшлі выяўленне ў аграрна-магічных абрадах, павер’ях, каляндарных прыкметах, прыказках, песнях. Таму каляндарна-абрадавую паэзію падзяляюць на чатыры этапы: зімовы, веснавы, летні, восеньскі.
Данная праца была прысвечана веснавому цыклу, які ўключае ў сябе наступныя святы: гуканне вясны, Юр’е, Вялікдзень, Сёмуха або Тройца.
Але папярэднічаў веснавому перыяду масленічны тыдзень, які ў жыцці старажытных людзей быў адзначаны інтэнсіўнасцю. Бурны ўсплеск абумоўлены імкненнем грамадскай свядомасці наблізіць прыход вясны..
Затым наступаў абрад гукання вясны.Самымі распаўсюджанымі песнямі ў гэты перыяд былі вяснянкі. У іх звярталіся да маці, старых людзей, Бога, услаўлялі каханне.
Свята Юр'я — абрад першага выгану жывелы ў поле. Гаспадар абкурваў сваіх жывёл і іх жыллё. У юраўскіх песнях гучаў матыў гаспадарчых клопатай пра адмыканне зямлі, выпусканне расы.
Калі пачыналіся велікодныя святы, то паўсямесна можна было ўбачыць валачобнікаў, якія прыходзілі пад вокны селяніна і спявалі велічальныя песні, у цэнтры ўвагі якіх знаходзіўся вобраз гаспадара, гаспадыні і іх дзяцей. У валачобных песнях створана адметная атмасфера, свет дабрыні, зычлівасці, велічы духа, выяўлены дамінантныя рысы менталітэту беларусаў.
Замыкала кола веснавога цыкла траецкае свята (русальны тыдзень). Асноўным матывам песеннай творчасці з’яўлялася перадача сілы зялёнага дрэва палям для добрага ўраджаю.
Такім чынам, розныя перыяды вясны, розныя веснавыя святы, абрады і песні знаменавалі нешта новае і ў прыродзе, і ў жыцці, і ў працы селяніна.

После офорления заказа Вам будут доступны содержание, введение, список литературы*
*- если автор дал согласие и выложил это описание.

Работу высылаем в течении суток после поступления денег на счет
ФИО*


E-mail для получения работы *


Телефон


ICQ


Дополнительная информация, вопросы, комментарии:



CAPTCHA Image
Сусловиямиприбретения работы согласен.

 
Добавить страницу в закладки
Отправить ссылку другу