*
*


CAPTCHA Image   Reload Image
X

Я. Колас. Роля творау Я. Коласа у эстэтычным и патрыятычным выхаванни дашкольникау

курсовые работы, литература

Объем работы: 31 стр.

Год сдачи: 2011

Стоимость: 500 руб.

Просмотров: 1122

 

Не подходит работа?
Узнай цену на написание.

Оглавление
Введение
Заключение
Заказать работу
Уводзіны 3
Глава 1. Жанравая разнастайнасць і мастацкія асаблівасці твораў Якуба Коласа для дзяцей 6
Глава 2. Дзіцячыя вобразы ў творчасці Якуба Коласа 11
2.1. Сатырычны верш “Савось Распуснік” 11
2.2. Паэма “Міхасёвы прыгоды” 13
2.3. Вершаваная казка “Рак-вусач” 16
2.4. Верш “На рэчцы зімою” 23
Глава 3. Аналіз вершаў, змешчаных у праграме дзіцячага сада 25
Заключэнне 29
Спіс літаратуры 32
Народны паэт Беларусі Якуб Колас унёс надзвычайны вялікі ўклад у беларускую дзіцячую літаратуру. Свой шлях дзіцячага пісьменніка ён пачаў яшчэ да Вялікай Кастрычніцкай сацыялістычная рэвалюцыі. З таго часу на працягу амаль 50 год пісьменнік заставаўся верным той любві і павазе да дзяцей, якія ён адчуў у далёкія часы юнацтва і якія прывялі яго да настаўніцкай прафесіі.
Але сапраўдны росквіт творчасці Якуба Коласа ў галіне дзіцячай літаратуры наступіў пасля Вялікага Кастрычніка, які стварыў неабходныя ўмовы для развіцця невычарпальных духоўных сіл беларускага народа. Напісанне высокамастацкіх твораў для дзяцей, якія адпавядалі б патрабаванням новага часу, новай, савецкай педагогікі – выхавання чалавека камуністычнага грамадства, Якуб Колас лічыў сваёй першараднай задачай.
Якуб Колас быў не толькі пісьменнікам, які ўзбагаціў нашу нацыянальную літаратуру высокамастацкімі творамі для дзяцей. Ён быў таленавітым педагогам-практыкам, ён жа быў і тэарэтыкам, які пакінуў нямала каштоўных думак аб дзіцячым чытанні і яго значэнні ў справе выхавання падрастаючага пакалення.
Якуб Колас - аўтар твораў для дзяцей: паэмы «Міхасёвы прыгоды» (1935), вершаванай казкі «Рак-вусач» (1938), зборнікаў вершаў «На рэчцы зімой» (1941), «Вершы для дзяцей» (1945), зборнікаў апавяданняў «У старых дубах» (1941), «Раніца жыцця» (1950). Апрацаваў шэраг беларускіх народных казак.
Творы Якуба Коласа, прысвечаныя дзецям, як бы маюць на мэце пазнаёміць свайго ўдзачнага чытача перш за ўсё са светам прыроды, прыгожым і мнагалучным. На працягу ўсяго свайго творчага шляху ажыццяўляў пісьменнік гэту высакародную мэту.
Якуб Колас – пісьменнік-настаўнік. Многія гады свайго жыцця аддаў ён школе. Добра ведаў асаблівасці дзіцячай псіхалогіі, духоўныя запатрабаванні дзяцей. Пісьменнік разумеў, наколькі важна прывіць малому грамадзяніну, які толькі ўступае ў жыццё, цікавасць да навакольнага свету, да прыроды, бо менавіта гэта цікавасць абуджае прагу да набыцця новых ведаў.
Якуб Колас стварыў нямала твораў,...
Коласавы творы, прысвечаныя дзецям, нясуць у сабе значныя моманты павучальнасці, нават дыдактычнасці. Але гэта не халодная дыдактыка, а вельмі жывая, зацікаўленая, па-мастацку яркая размова пра месца чалавека ў грамадстве і прыродзе, пра асноўныя вартасці жыцця, з якіх зноў жа прырода займае, бадай, найпершае месца.
Калі Якуб Колас пісаў свае дзіцячыя творы, ён быў ужо вядомым пісьменнікам і гарадскім чалавекам. Але вялікі мастак на працягу свайго жыцця пільна дбаў аб тым, каб раскрыць перад маладымі пакаленнямі глыбокі сэнс яднання чалавека з прыродай, тую ісціну, што сам чалавек – часцінка прыроды.
Да дзіцячай кнігі Якуб Колас прад’яўляў сур’ёзныя патрабаванні праўдзівасці і мастацкай пераканаўчасці, якія немагчымы без глыбіні зместу, высакароднасці ідэалаў, выразнасці і канкрэтнасці мастацкіх вобразаў. Кніга для юнага чытыча, лічыў пісьменнік, “павінна выхоўваць у вучняў любоў да чалавека і яго працы, да нашага савецкага ладу…”
Якуб Колас патрабаваў ад кнігі для дзяцей актуальнасці і грамадска-палітычнай значнасці тэматыкі, станоўчых мастацкіх вобразаў, перадавой прагрэсіўнай ідэі, арганічнага спалучэння ў ёй мастацтва з педагогікай.
Сваімі эстэтычнымі палажэннямі Якуб Колас тэарэтычна абгрунтаваў неабходнасць стварэння высокамастацкай нацыянальнай літаратуры для дзяцей. У сваёй непасрэднай мастацкай практыцы народны паэт імкнуўся да здзяйснення гэтых тэарэтычных прынцыпаў.
Якуб Колас надаваў паэзіі вялікае значэнне ў выхаванні дзяцей. Вершы важныя не толькі сваім зместам, але і формай. У “Методыцы роднае мовы” пісьменнік падкрэсліваў, што завучванне вершаў на памяць дапамагае вызаванню дзяцей, узбагачае і развівае іх мову, саддзейнічае развіццю эстэтычных густаў.
У творах Якуба Коласа для дзяцей выявіўся не толькі выдатны мастацкі талент, а і вялікая любоў аўтара да дзяцей, якіх пісьменнік вельмі добра ведаў. Тлумачыцца гэта тым, што Якуб Колас скончыў настаўніцкую семінарыю, працаваў у школе, меў пастаянны кантакт з дзецьмі і пасля, часта праводзіў з...

После офорления заказа Вам будут доступны содержание, введение, список литературы*
*- если автор дал согласие и выложил это описание.

Эту работу можно получить в офисе или после поступления денег на счет в течении 30 минут (проверка денег с 12.00 до 18.00 по мск).
ФИО*


E-mail для получения работы *


Телефон


ICQ


Дополнительная информация, вопросы, комментарии:



CAPTCHA Image
Сусловиямиприбретения работы согласен.

 
Добавить страницу в закладки
Отправить ссылку другу