*
*


CAPTCHA Image   Reload Image
X

Виленско-радомская уния

контрольные работы, история

Объем работы: 16 стр.

Год сдачи: 2013

Стоимость: 300 руб.

Просмотров: 290

 

Не подходит работа?
Узнай цену на написание.

Оглавление
Введение
Заключение
Заказать работу
Уводзіны…………………………………………………………………3
1. Палітыка ВКЛ з 1380 па 1401 гг…………………………………6
2. Віленска-Радамскі дагаворы 1401 г………………………………10
3. Віленская унія. Ад збліжэння да канфрантацыі…………………13
Заключэнне……………………………………………………………..17
Спіс літаратуры…………………………………………………………18
Адной з асаблівасцяў развіцця сярэднявечнай Беларусі з’яўлялася яе цеснае ўзаемадзеянне з Польскай дзяржавай. Усе еўрапейскія дзяржавы, асабліва суседнія, на ўсім працягу свайго існавання мелі паміж сабой даволі цесныя сувязі, якія перыядычна перапыняліся войнамі. Такія ж адносіны былі характэрны для Вялікага княства Літоўскага і Польшчы. Аднак толькі ў апошняй чвэрці 14 ст. адносіны паміж гэтымі дзяржавамі перараслі ў больш цесны дзяржаўна – прававы саюз, які заклаў падмурак для іх ўсе больш устойлівага збліжэння.
Саюз Вялікага княства Літоўскага з Польшчай пад уладай аднаго манарха ўнес карэнныя змены ў дзяржаўнае ўладкаванне абедзвюх дзяржаў і аказаў істотны ўплыў на развіцце эканамічных, палітычных, культурных сувязяў народаў Беларусі, Украіны, Літвы і Польшчы.
Вялікае княства Літоўскае з першых дзен свайго існавання вымушана было прымаць на сябе разбуральные набегі нямецка-каталіцкіх ордэнаў. Натхніцелямі і арганізатарамі гэтых нападаў былі германскія імператары і кіраўнікі каталіцкага духавенства, якія паставілі сваей мэтай усталяваць панаванне над народамі Усходняй Еўропы. Па іх ініцыятыве арганізоўваліся рабаўніцкія крыжовыя паходы, у тым ліку і для заняволення народаў Беларусі, Прыбалтыкі і Украіны. Галоўная роля ў гэтых планах адводзілася нямецкім рыцарам, якія складалі асноўную ваенную ўдарную сілу.
Пасля заключэння Крэўскай уніі ў Вялікім княсте Літоўскім пачалося прымусовае насаджэнне каталіцызму, а таксама праявілася тэндэнцыя парушэння суверэнітэту дзяржавы. Усе гэта, а таксама ўвядзенне польскіх войскаў на тэрыторыю княства абвастрыла ўнутрыпалітычную сітуацыю, вызвала рэзкую незадаволеннасць насельніцтва. Узніклі шматлікія народныя хваляванні і пачаліся паўстанні. На працягу некалькі гадоў урадавыя сілы змагаліся супраць паўстанных.
Меры па ўмацаванні аўтарытэту абедзвюх дзяржаў, распачатыя Ягайлам, а таксама надання істотных ільгот кіруючай эліце далі магчымасць кіраўніцтву Польшчы і Вялікага княства Літоўскага прыцягнуць на своўй бок...
Віленска-Радамская унія пацвердзіла адасобленасць і суверэнітэт Вялікага Княства Літоўскага, а таксама правы вялікага князя Вітаўта як самастойнага гаспадара дзяржавы. Гэты дагавор ясна вызначыў сутнасць дзяржаўна – прававога саюза Вялікага княства Літоўскага з Польшчай як персанальную унію дзвюх дзяржаў над верхавенствам аднаго манарха. У дагаворы рабілася спроба юрыдычна абгрунтаваць спадчынны характар вялікакняжацкай улады ў адносінах да Ягайлы і яго спадчыннікаў, хоць феадалы, якія складалі кіруючыя вярхі Вялікага княства Літоўскага, выступалі за захаванне старажытнай практыкі абрання вялікага князя. У сувязі з гэтым залежнасць вялікага князя Вітаўта ад караля Ягайлы пачала насіць у большай ступені намінальны характар і не мела вырашальнага значэння ў адносінах паміж абндзвюма дзяржавамі. Ва ўсіх унутраных справах Вітаў т Ягайла выступалі самастойнымі гаспадарамі сваіх дзяржаў.
Умовы уніі:
• дзяржавы павінны дзейнічаць разам супраць знешніх ворагаў;
• палякі абавязваліся не выбіраць караля без згоды феадалаў ВКЛ;
• пацвярджаліся правы Вітаўта на самастойнае кіраванне ў ВКЛ, але прызнаваліся спадчынныя правы Ягайлы (захоўваў тытул найвышэйшага літоўскага князя) ці яго нашчадкаў на Вялікае княства Літоўскае.
Унія юрыдычна замацавала саюз раўнапраўных дзяржаў, галоўная мэта саюза – барацьба з нямецкай агрэсіяй.

После офорления заказа Вам будут доступны содержание, введение, список литературы*
*- если автор дал согласие и выложил это описание.

Эту работу можно получить в офисе или после поступления денег на счет в течении 30 минут (проверка денег с 12.00 до 18.00 по мск).
ФИО*


E-mail для получения работы *


Телефон


ICQ


Дополнительная информация, вопросы, комментарии:



CAPTCHA Image
Сусловиямиприбретения работы согласен.

 
Добавить страницу в закладки
Отправить ссылку другу