*
*


CAPTCHA Image   Reload Image
X

Мастацкая спецыфика апавяданняу и прыпавесцей В.Быкава канца XX-нач. XXI ст.

курсовые работы, литература

Объем работы: 32 стр.

Год сдачи: 2013

Стоимость: 500 руб.

Просмотров: 554

 

Не подходит работа?
Узнай цену на написание.

Оглавление
Введение
Заключение
Заказать работу
1. Разнастайнасць тэматыкі апавяданняў В. Быкава ХХ – пачатку ХХІ стст., актуальнасць іх гучання 5
2. Матыў блукання ў прыпавесцях В. Быкава 13
3. Разнастайнасць тэматыкі апавяданняў В. Быкава ХХ – пачатку ХХІ стст., актуальнасць іх гучання 23
ЗАКЛЮЧЭННЕ 26
СПІС ВЫКАРЫСТАНЫХ КРЫНІЦ 29
Калі ранні перыяд творчасці Быкава вызначаецца рэалістычнасцю так званай лейтэнанскай прозы, то проза 90-х і 2000-х гг. у сваёй метафарычнасці і прытчавасці з'яўляецца сімвалічнай, як і творы французскіх экзістэнцыялістаў. Асаблівае месца ў творчасці В. Быкава займае праблема свабоды. У апошнія гады Быкаў стварае шэраг кароткіх апавяданняў, у якіх чалавек або цэлая грамада пастаўлены ў сітуацыю, выйсце з якой вызначаецца ўласным выбарам. Быкаўскія героі заўсёды пастаўлены аўтарам у складаную сітуацыю паміж жыццём і смерцю. Сітуацыю, калі выбарам з'яўляецца рашэнне "быць чалавекам ці перастаць існаваць".
Нельга не адзначыць, што ў апошні час пісьменнік аддае перавагу апавяданню. І звязана гэта ў першую чаргу з імкненнем пісьменніка ў больш кароткай, у параўнанні з аповесцю, форме данесці да чытача сваю думку.
Прац, якія вывучаюць у тым ці іншым аспекце творчасць В. Быкава, за апошнія дваццаць гадоў з’явілася даволі многа. Прозе В. Быкава прысвечана каля 10 дысертацыйных даследаванняў. Дысертацыя В. Бурана (1968) была першай работай такога роду, як і манаграфія, якая выйшла пасля яе ў 1976 г. Гэтыя працы разглядаюць паэтапнае станаўленне творчай індывідуальнасці пісьменніка, пытанні традыцый і наватарства ў прозе В. Быкава.
Вывучэнню паэтыкі быкаўскіх аповесцей, іх жанравай структуры прысвечаны працы А.Р. Слабкоўскай (1975 г.) і С.Ю. Баранава (1979 г.). Даследаванне С.І. Жураўлёва (1977 г.) уяўляе сабой аглядавы аналіз супастаўляльнага характару – аўтар разглядае агульныя і адметныя рысы перадачы гераічнага ў В. Быкава і Ю. Бондарава.
Дысертацыя А.У. Карасёвай “Пафас творчасці В. Быкава” прысвечана ідэйна-эстэтычнаму аналізу прозы пісьменніка ў кантэксце гістарычных падзей свайго часу.
Даследуючы стылёвыя і тыпалагічныя асаблівасці беларускай прозы, А.У. Цвяткоў і А.М. Прасвірнава (1974 г.), а таксама А.А. Трошын, Л.М. Чучвага, Л.Д. Корань (1985 г.) у сваіх працах аналізуюць сярод іншых пісьменнікаў і некаторыя...
Тэме бальшавіцкага таталітарызму прысвечаны такія творы В. Быкава, як "На чорных лядах", "Перад канцом" і "Жоўты пясочак". У апавяданні "На чорных лядах" аўтар звяртаецца да нядаўняй гісторыі – Слуцкага ўзброенага паўстання 1920 г., накіраванага супраць бальшавіцкай акупацыі Беларусі. Восем чалавек, знясіленых, без ежы і патронаў, адважваюцца на самагубства: яны капаюць сабе агульную магілу і па чарзе кладуцца ў яе. Гэтыя людзі, якія хацелі дабра сабе і свайму народу, свядома ідуць на смерць не з-за нейкага фанатызму, а кіруюцца гуманістычным меркаваннем: не "пацягнуць на пакуты іншых, тых, дзеля каго, па сутнасці, распачалі" паўстанне. З васьмі чалавек застаўся жыць толькі пятнаццацігадовы Валодзька Сулашчык, якому камандзір даручыў закапаць і зруйнаваць з зямлёй магілу паўстанцаў. Выратаванне Валодзькі – надзея на тое, што трагічная самаахвярнасць паўстанцаў не згіне бясследна ў гісторыі, не забудзецца нашчадкамі. Праз трагедыю герояў твора аўтар паказвае нацыянальную трагедыю, выкрывае зло, што прынёс беларускаму народу бальшавізм. Падзеі ў апавяданні "Перад канцом" адбываюцца ў хуткім часе пасля кастрычніцкага перавароту ў Расіі. Цэнтральны персанаж твора – былы падпаручнік царскай арміі, які па недарэчнасці трапляе ў засценкі ЧК: пры вобыску на вакзале чэкісты знаходзяць ў ягоным рэчывым меху пісталёт. Апынуўшыся ў няволі, падпаручнік не губляе надзеі на лепшае. Таму ён адразу згаджаецца на прапанову аднаго з сукамернікаў напасці на варту і паспрабаваць уцячы на волю. Астатнія, паколькі іх не кармілі некалькі дзён, вырашаюць, што яны ўжо асуджаныя, і таму таксама падтрымліваюць прапанову, Аднак, калі вартавы прынёс, як свінням, вядро кашы, усе, за выключэннем падпаручніка, адмаўляюцца ад ранейшай задумы. Аўтар паказвае, да чаго можа давесці людзей таталітарная ўлада: яны гатовы за вядро кашы адмовіцца ад свабоды, ад апошняга шанцу застацца людзьмі. Тэме палітычных рэпрэсій 20–30-х гадоў прысвечана апавяданне "Жоўты пясочак". У ім В. Быкаў па-мастацку...

После офорления заказа Вам будут доступны содержание, введение, список литературы*
*- если автор дал согласие и выложил это описание.

Эту работу можно получить в офисе или после поступления денег на счет в течении 30 минут (проверка денег с 12.00 до 18.00 по мск).
ФИО*


E-mail для получения работы *


Телефон


ICQ


Дополнительная информация, вопросы, комментарии:



CAPTCHA Image
Сусловиямиприбретения работы согласен.

 
Добавить страницу в закладки
Отправить ссылку другу