Максім Гарэцкі - рэдактар і публіцыст
курсовые работы, Журналистика Объем работы: 25 стр. Год сдачи: 2011 Стоимость: 500 руб. Просмотров: 1265 | | |
Оглавление
Введение
Заключение
Заказать работу
УВОДЗІНЫ 3
1.МАКСІМ ГАРЭЦКІ У БЕЛАРУСКАЙ КУЛЬТУРЫ 5
1.1.Жыцце і творчасць Максіма Гарэцкага 5
1.2. Дзейнасць М.Гарэцкага і газета “Наша ніва” 8
2.ПУБЛІЦЫСТЫЧНАЯ СПАДЧЫНА МАКСІМА ГАРЭЦКАГА 12
2.1.Аналіз артыкулау М.Гарэцкага 12
2.2. Рэдактарская дзейнасць М.Гарэцкага 19
ЗАКЛЮЧЭННЕ 24
СПІС ВЫКАРЫСТАНАЙ ЛІТАРАТУРЫ 25
Сілу ўздзеяння пісанага слова на чытача, слухача часта называюць магічнай. Заключаецца яна ў здольнасці выклікаць уяўленні, вобразы, рабіцца нябачным прадстаўніком рэчаў, якія ўспрымаюцца пяццю пачуццямі.У публіцыстыцы магія слова накіравана на спецыфічныя імператывы«пераканаць, даказаць, павесці».
Творчасць Максіма Гарэцкага багатая і жанрава разнастайная. У сваіх творах, ён спрабуе сцвердзіць ідэю дасканалага чалавека, вядзе пошук станоўчага героя, які адпавядаў бы ўяўленню аб асобе ўсебакова развітай, гарманічнай, непасіўнай у дачыненні да жыцця. Менавіта праз яе і праявіўся крытычны погляд мастака на рэчаіснасць. Як вядома, Гарэцкі выступіў у літаратуры яшчэ у дакастрычніцкую пару, у той перыяд, калі патрэбна была вялікая грамадзянская мужнасць і асабістая чалавечая смеласць ужо толькі для таго, каб заявіць сябе беларускім пісьменнікам, тым больш пісьменнікам – дэмакратам.
Дзейнасці М. Гарэцкага прысвечаны шэраг работ. Так, пубдіцычтыка Максіма Гарэцкага разглядалася літаратуразнаўцай Тэрэзай Голуб. Літаратурна-мастацкай спадчынай пісьменніка займалася больш даследчыкаў. Сярод іх Ціна Палынская (артыкул “Дамінанта тугі” ), Л. Кныш закрануў літаратурна-граматычную тэму ў сваім артыкуле “Гутарковая камунікацыя ў прозе Максіма Гарэцкага”, дзе падышоў да праблемы з погляду мовазнаўцы. Працягнула мовазнаўчую тэму ў творчасці Гарэцкага С. Мачульская.
Таксама цікавяць даследчыкаў і біяграфічныя звесткі Гарэцкага. Сярод іх Т. Дасаева. М. Мушынскі напісаў пра Гарэцкага як крытыка і гісторыка літаратуры.
Аднак заслугі Гарэцкага ў галіне развіцця беларускай і дакастрычніцкай і савецкай літаратуры і публіцыстыкі наогул усё яшчэ не атрымалі належнай, сапраўды глыбокай і ўсебаковай ацэнкі.
З улікам, усяго вышэйадзначанага, магчыма гаварыць пра актуальнасць тэмы нашай курсавой работы. Мэтай даследавання курсавой работы з'яўляецца: вывучэнне асаблівасцей публіцыстыкі і рэдактарскай дзейнасці М.Гарэцкага.
У заключэнне трэба сказать,што мастак эфектыўна выхоўваў сучаснікаў на ідэйна-патрыятычных ідэалах, узбагачаў і ўдасканальваў культуру. Чалавек, тады становіцца Асобай, калі імкнецца да вяршыняў сусветнай культуры, прагне засваення агульначалавечых духоўных скарбаў. Пісьменнік намагаецца зрабіць так, каб чытач спасцігнуў гэтую ісціну.
М. Гарэцкі -публіцыст раскрывае сутнасць эстэтычных поглядаў розных эпох, расказвае праўнікальнае майстэрства творцаў, дае магчымасць глыбей усвя-доміць каштоўнасць зробленага папярэднікамі, выхоўвае культуру мыслення, высокі эстэтычны густ.
Асабліва публіцыстыка і крытыка Гарэцкага несла мацнейшую зброю супраць царскага рэжыму, а пачыналася ўсё з “Нашай нівы”. Менавіта гэтае перыядычнае выданне ў многім прадвызначыла лёс Максіма Гарэцкага як творцы і асобы.
Менавіта ў гэтай газеце мы ўпершыню ўбачылі крытычныя нататкі, фельетоны Гарэцкага, якія дазваляюць прасачыць, адкуль чэрпаў свае жыццёвыя фарбы рэалізм малады пісьменнік, якое кола праблем цікавіла яго ў гэты перыяд. Нярэдка ў іх апісваюцца тыя жыццёвыя факты і нагляданні, якія пазней будуць шырока выкарыстаны ў апавяданнях аўтара.
Рэдактарская ж дзейнасці Гарэцкага ў Віленскі перыяд, то сапраўды, газеты, якія рэдагаваліся М. Гарэцкім, мелі цвёрды кірунак, адметны стыль, насілі прагрэсіўны характар. Яны аб’ядноўвалі вакол сябе беларусаў, пашыралі іх кругагляд, абагачалі ведамі па гісторыі роднага краю, давалі магчымасць заглянуць у цывілізаваны свет. У газетах былі пастаянныя і часовыя рубрыкі. Сярод іх такія як “Палітычны аддзел”, “Эканамічны аддзел”, “Што чуваць у свеце”, “Карэспандэнцыі”, “Агляд друку”, “Розныя весткі”, “Хроніка” і інш.
Устрывожаны тым, як з катасрафічнай хуткасцю страчваецца культурнае аблічча беларусаў,пісьменнік даказваў, што культура – гэта неаспрэчная ўмова жыцця, магчымасць нашага існавання. Усе нацыі, усё чалавецтва немогуць жыць па-за культурай, па-за пэўным матэрыяльным і духоўным ассяроддзем.
После офорления заказа Вам будут доступны содержание, введение, список литературы*
*- если автор дал согласие и выложил это описание.