Выкарыстанне нестандартных урокаў у навучанні малодшых школьнікаў
курсовые работы, Педагогика Объем работы: 33 стр. Год сдачи: 2011 Стоимость: 500 руб. Просмотров: 2004 | | |
Оглавление
Введение
Заключение
Заказать работу
УВОДЗІНЫ 3
1. ТВОРЧЫЯ ФОРМЫ НАВУЧАННЯ Ў СІСТЭМЕ ВЫКЛАДАННЯ БЕЛАРУСКАЙ МОВЫ І ЧЫТАННЯ Ў ПАЧАТКОВЫХ КЛАСАХ 5
1.1 Нетрадыцыйныя формы заняткаў як аснова арганізацыі творчай дзейнасці малодшых школьнікаў 5
1.2 Дыдактычная гульня як форма арганізацыі творчай дзейнасці 8
1.3 Нестандартныя формы правядзення ўрокаў беларускай мовы і чытання ў пачатковых класах 12
2. МЕТОДЫКА АРГАНІЗАЦЫІ І ПРАВЯДЗЕННЯ НЕТРАДЫЦЫЙНЫХ УРОКАЎ ПА БЕЛАРУСКАЙ МОВЕ І ЧЫТАННІ Ў ПАЧАТКОВЫХ КЛАСАХ 19
2.1 Стан пытання ў практыцы агульнаадукацыйнай школы 19
2.2 Канспекты нетрадыцыйных урокаў беларускай мовы і літаратурнага чытання ў пачатковых класах 22
ЗАКЛЮЧЭННЕ 31
СПІС ВЫКАРЫСТАНАЙ ЛІТАРАТУРЫ 33
Праграма па беларускай мове падрыхтавана ў адпаведнасці з Канцэпцыяй моўнай адукацыі ў школах Рэспублікі Беларусь. Асноўныя палажэнні Канцэпцыі грунтуюцца на тым, што беларуская мова з’яўляецца адной з дзяржаўных моў у Рэспубліцы Беларусь і каштоўным сацыяльна-культурным скарбам нацыі. Беларускі народ праз мову, міфалогію, вусна-паэтычную творчасць, літаратуру, мастацтва пакінуў у спадчыну нашчадкам сваё разуменне каштоўнага, разумнага і прыгожага.
Сучасная педагогіка сёння разглядае адукацыю як працэс, які накіраваны на самаразвіццё асобы вучня, на пашырэнне яго магчымасцей кампетэнтнага вырабу свайго жыццёвага шляху. У адпаведнасці з актуальнымі запатрабаваннямі часу галоўнай задачай агульнаадукацыйнай установы з’яўляецца падрыхтоўка адукаванага і творчага грамадзяніна рэспублікі, здольнага да пастаяннага развіцця і самаадукацыі. Вядома, гэта патрабуе і ад сучаснага настаўніка беларускай мовы і літаратуры пошуку новых метадаў, прыёмаў і форм навучання.
Задача моўнай адукацыі — абудзіць павагу да беларускага слова, працэсу пазнання, імкненне захоўваць сваю культуру і культуры іншых народаў, стымуляваць уменне захапляцца дзівосным светам прыроды, захоўваць і ўпрыгожваць яго.
Абавязак адукацыйных устаноў — навучыць сваіх выхаванцаў карыстацца беларускім словам, дапамагчы ім авалодаць маўленчай этыкай і культурай.
Галоўнай формай навучальна-выхаваўчага працэсу заўсёды быў і застаецца ўрок – калектыўная форма навучання, якой уласцівы пастаянны састаў навучэнцаў і ўстойлівыя часавыя рамкі, з загадзя складзеным раскладам і арганізацыяй вучэбнай працы над пэўным матэрылам. Разам з тым урок – гэта не проста перадача вучням навучальнага матэрыялу, а шматгранны і складаны акт, у якім канцэнтруюцца ўсе найважнейшыя асаблівасці навучальна-выхаваўчай дзейнасці.
Вопыт школьных выкладчыкаў і даследаванні педагогаў-наватараў паказалі, што нетрадыцыйныя формы правядзення ўрокаў падтрымліваюць цікавасць навучэнцаў да прадмета і павышаюць матывацыю вучэння. За аснову...
На сучасным этапе развіцця інфармацыйнага грамадства неабходна творча падыходзіць да выкладання ўсіх навучальных прадметаў, у тым ліку беларускай мовы і літаратурнага чытання. Ступень валодання мовай, шырыня і свабода карыстання моўнымі сродкамі ў іх вуснай і пісьмовай формах шмат у чым вызначаюць месца чалавека ў грамадскім жыцці.
У ходзе падрыхтоўкі дадзенага курсавога праекта мы вывучылі тэарэтычныя асновы працэсу арганізацыі нетрадыцыйных заняткаў па беларускай мове і літаратурным чытанні; выявілі асноўныя педагагічныя характэрыстыкі форм і відаў творчай працы па мове і чытанні ў пачатковых класах а таксама распрацавалі канспекты нетрадыцыйных урокаў.
Мэта вывучэння занятікаў беларускай мовы і чытання — пазнаёміць вучняў з роднай мовай, якая ўваходзіць у кола вывучэння сучаснага школьніка, фарміраваць цікавасць да мовы, уменне працаваць з ёй, выхоўваць патрэбу ў самастойным вывучэнні; сфарміраваць у вучняў сістэму ведаў пра мову і маўленне; навучыць карыстацца беларускай мовай ва ўсіх відах маўленчай дзейнасці (чытанне, слуханне, гаварэнне, пісьмо); развіваць камунікатыўную, духоўна-маральную, грамадзянскую і мастацка-эстэтычную культуру вучняў.
Нестандартныя формы заняткаў маюць вялікае значэнне ў справе глыбокага засваення вучнямі праграмнага матэрыялу па беларускай мове і літаратурнаму чытанню. Заснаваная на прынцыпах дабраахвотнасці і самастойнасці творчая дзейнасць дапаўняе ўрокі мовы і літаратуры, садзейнічае пашырэнню і замацаванню ведаў, набытых вучнямі на традыцыйных ўроках. Яна стварае добрыя магчымасці для выяўлення і развіцця літаратурна-мастацкіх схільнасцей і здольнасцей вучняў.
Формы і віды нетрадыцыйных урокаў мовы і чытання разнастайныя: моўныя святы, канферэнцыі, вечары, конкурсы, віктарыны, алімпіяды, сябрыны.
У ходзе падрыхтоўкі дадзенай работы мы арганізавалі і правялі эмпірычнае даследаванне.
Было высветлена, што настаўнікі ў сваёй практыцы імкнуцца выкарыстоўваць як мага больш разнастайных творчых формаў для актывізацыі...
После офорления заказа Вам будут доступны содержание, введение, список литературы*
*- если автор дал согласие и выложил это описание.