*
*


CAPTCHA Image   Reload Image
X

Сэнсавая нагрузка вобразаў антычнай міфалогіі ў творчасці У.Жылкі і англійскіх рамантыкаў.

курсовые работы, Литература

Объем работы: 27 стр.

Год сдачи: 2012

Стоимость: 500 руб.

Просмотров: 973

 

Не подходит работа?
Узнай цену на написание.

Оглавление
Введение
Заключение
Заказать работу
УВОДЗІНЫ….…………………….………………………………………..3
1. УЛАДЗІМІР ЖЫЛКА – ПЕРСІ ШЭЛІ – ДЖОРДЖ БАЙРАН: ТРАКТОЎКА ВОБРАЗА ПРАМЕТЭЯ.……………………...……...6
2. ВОБРАЗ НАРЦЫСА Ў ТВОРЧАСЦІ УЛАДЗІМІРА ЖЫЛКІ, ПЕРСІ ШЭЛІ І ДЖОНА КІТСА…….………………………………...………13
3. АДЛЮСТРАВАННЕ ВОБРАЗАЎ ПАЛАДЫ І ПЕНЕЛОПЫ Ў ПАЭЗІІ УЛАДЗІМІРА ЖЫЛКІ І ДЖОРДЖА БАЙРАНА..…..…….19
ЗАКЛЮЧЭННЕ………………………………….……………..…………27
СПІС ВЫКАРЫСТАНЫХ КРЫНІЦ……….................….……………...29
Уладзімір Адамавіч Жылка нарадзіўся ў 1900 годзе ў вёсцы Макашы Нясвіжскага раёна Мінскай вобласці. Скончыў гарадское вучылішча ў Міры (1914), разам з бацькамі пераехаў у Мінск. Вучыўся ў Багародзіцкім агранамічным вучылішчы (Тульская губерня), у беларускай гімназіі ў Дзвінску. Восенню 1920 захварэў на сухоты. З 1923 года быў залічаны на гісторыка-філалагічны факультэт Карлава ўніверсітэта ў Празе. Рэдагаваў там часопіс “Новы прамень”.
У 1926 годзе прыехаў у Мінск на акадэмічную канферэнцыю па рэформе беларускага правапісу. Застаўся ў БССР. Працаваў літсупрацоўнікам рэдакцыі газеты “Звязда”, выкладаў беларускую літаратуру ў Мінскім музычным тэхнікуме. Быў членам літаратурных аб'яднанняў “Маладняк” і “Узвышша”. Займаўся перакладамі для Белдзяржкіно. У 1930 годзе арыштаваны ДПУ БССР па справе “Саюза вызвалення Беларусі”. У 1931 асуджаны на 5 гадоў ссылкі, якую адбываў ва Уржуме Кіраўскай вобласці, дзе працаваў загадчыкам гаспадаркі і выкладчыкам літаратуры ў медыцынскім тэхнікуме. Памёр ад сухотаў. Пахаваны на мясцовых могілках. Хацеў быць пахаваным у Вільні, горадзе, які вельмі любіў. Рэабілітаваны ў 1960 годзе.
З вершамі пачаў выступаць у 1920 годзе. У Вільні былі выдадзены паэма “Уяўленне” (1923) і зборнік вершаў “На ростанях” (1924), у Мінску - зборнік вершаў “З палёў Заходняй Беларусі” (1927). Выступаў таксама як перакладчык і крытык.
Сёння творы Уладзіміра Жылкі, аднаго з найбольш цікавых і самабытных паэтаў з трагічным лёсам, яскрава ўпісаліся ў залаты фонд айчыннай літаратуры, яго імя заняло адно з самых пачэсных месцаў на беларускім парнасе.
Творчасць Уладзіміра Жылкі шмат у чым перагукваецца з еўрапейскім рамантызмам. Рамантызм – культурная з’ява канца XVIII – першай паловы XIX стагоддзя, якая ўсталявалася ў культуры як рэакцыя на Асветніцтва і навукова-тэхнічны прагрэс. Ён характарызуецца сцвярджэннем самакаштоўнасці духоўна-творчага жыцця асобы, выяўленнем моцных, бунтарскіх характараў, натхнёнай і гаючай прыроды.
Што датычыцца англійскага...
Уладзімір Жылка быў паэтам адраджэння і, разам з тым, рабіў спробу далучыць беларускую літаратуру да сусветнай. На яго аказвалі ўплыў розныя сусветныя эстэтыкі і кірункі, у тым ліку і англійскі рамантызм.
Уладзімір Жылка, як і англійскія рамантыкі, звяртаўся ў сваёй творчасці да вобразаў антычнай міфалогіі.
Адлюстраванне вобраза Праметэя беларускім паэтам падобнае да трактоўкі Персі Шэлі і Джорджа Байрана тымі якасцямі, што ўласцівы герою старажытных міфаў. Аднак існуюць і пэўныя разыходжанні, што выклікана як мастацкімі задачамі кожнага з іх, так і той рэчаіснасцю, што іх атачала, асаблівасцямі эпохі, у якой яны жылі.
Вобраз Нарцыса і ў Персі Шэлі, і ва Уладзіміра Жылкі выкарстоўваецца з мэтай узмацніць экспрэсіўнасць і вобразнасць твораў, хаць вугал зроку на гэты вобраз у абодвух паэтаў адрозніваецца. Трохі іншыя функцыі выконвае гэты вобраз у Джона Кітса: паэт не імкнецца праз уласцівыя міфічнаму персанажу якасці ахарактарызаваць з’явы навакольнай рэчаіснасці.
Уладзімір Жылка не імкнецца да эпічнага адлюстравання і пераасэнсавання старажытных міфалагічных сюжэтаў. Гэта добра бачна і на вобразе Нарцыса, і на вобразе Палады. Праз іх аўтар робіць больш разнастайным вобразны свет сваёй паэзіі. Гэта ўласціва і англійскім рамантыкам, аднак вельмі часта ў рамантызме антычныя рэмінісцэнцыі граюць не толькі значную выяўленчую ролю, але і сюжэтна-кампазіцыйную. Гэта тлумачыцца характэрнай для рамантызму хваляй неаэлінізму.
У выпадку з вобразам Пенелопы Уладзіміру Жылку давялося шмат у чым пераасэнсаваць тую аснову, на якой быў напісаны твор: трактоўку сцэны развітання Пенелопы з Адысеем. Гэта было звязана з жыццёвымі варункамі, у якіх апынуўся паэт, і паспрыяла таму, што твор быў значна аддалены ад свету антычнай міфалогіі. Але, з іншага боку, гэта яшчэ больш збліжае Уладзіміра Жылку з тэндэнцыямі англійскага рамантызму.

После офорления заказа Вам будут доступны содержание, введение, список литературы*
*- если автор дал согласие и выложил это описание.

Эту работу можно получить в офисе или после поступления денег на счет в течении 30 минут (проверка денег с 12.00 до 18.00 по мск).
ФИО*


E-mail для получения работы *


Телефон


ICQ


Дополнительная информация, вопросы, комментарии:



CAPTCHA Image
Сусловиямиприбретения работы согласен.

 
Добавить страницу в закладки
Отправить ссылку другу