*
*


CAPTCHA Image   Reload Image
X

Аграклiматычны патэнцыял тэррыторыi Беларусi

курсовые работы, География

Объем работы: 60 стр.

Год сдачи: 2011

Стоимость: 500 руб.

Просмотров: 870

 

Не подходит работа?
Узнай цену на написание.

Оглавление
Введение
Содержание
Заключение
Заказать работу
Уводзіны ……………………………………………………………………. 4
Раздзел 1. Агракліматычныя і аграметэаралагічныя паказчыкі………. 5
1.1. Аграметэаралагічныя паказчыкі…………………………………... 6
1.2. Агракліматычныя паказчыкі……………………………………….. 12
Раздзел 2. Метады сельскагаспадарчай ацэнкі земляў…………………. 13
2.1. Спіс існуючых метадаў……………………………………………… 13
2.2. Характарыстыка найбольш важных метадаў……………………... 21
Раздзел 3. Аграметэаралагічны і агракліматычны прагнозы………….. 27
Раздзел 4. Агульныя прагнозы зменаў клімата ў будучыні……………. 31
Раздзел 5. Змены цеплавых рэсурсаў вегетацыйнага перыяду………… 34
5.1. Паняцце сумы тэмператур…………………………………………... 35
5.2. Сумы актыўных тэмператур………………………………………… 36
5.3. Сумы эфектыўных тэмператур……………………………………… 38
Раздзел 6. Змены ўмоў увільгатнення…………………………………….. 40
6.1. ГТК…………………………………………………………………….. 43
Раздзел 7. Ацэнка аграметэаралагічных і агракліматычных умоў
тэрыторыі Беларусі па паказчыку ФАР………………………………….. 45
Раздзел 8. Ацэнка аграметэаралагічных і агракліматычных умоў
тэрыторыі Беларусі па верагоднасці небяспечных з’яў надвор’я……... 46
Раздзел 9. Комплексны паказчык агракліматычнага патэнцыялу……… 50
Раздзел 10. Змены агракліматычнага раянавання Беларусі……………... 52
Раздзел 11. Магчымая будучыня сельскай гаспадаркі Беларусі……..… 56
Заключэнне…………………………………………………………………… 58
Спіс літаратуры……………………………………………………………… 60
Беларусь – краіна са старажытнай і моцнай сельскай гаспадаркай. Яшчэ да пачатку ХХ ст. селькая гаспадарка была “нашым усім”, бо яна была асновай нашай гаспадаркі ўвогуле. Яна і зараз адыгрывае вялікую ролю: мы фактычна самі можам забяспечыць сябе прадуктамі харчу, а падобнае не было магчыма, скажам, 12-15 год таму. Сёння наша сельская гаспадарка пераходзіць у новы этап развіцця: укараняюцца новыя тэхналогіі пасадкі, вырошчвання і ўборкі культурных раслін, выкарыстоўваюцца новыя тэхналогіі і ў жывёлагадоўлі, на сельскагаспадарчых працах выкарыстоўваюцца новыя машыны, укараняюцца дасягненні іншых навук – біялогіі і генэтыкі, хіміі і рада геаграфічных навук, у тым ліку метэаралогіі і кліматалогіі.
Разгледзем ролю метэаралагічных навук у сельскай гаспадарцы. Спачатку патрэбна адзначыць, што яны адыгрываюць вялікую ролю і ў раслінаводстве, і ў жывёлагадоўлі. Так атрымліваецца таму, што метэаралагічныя і кліматычныя ўмовы маюць прамое дачыненне да росту (і ўраджайнасці) раслін, а да жывёлагадоўлі яны маюць ускоснае дачыненне, бо калі не будзе ўраджаю, то не будзе і корму для дамашняй жывёлы. Але звычайна разглядаецца сувязь метэаралагічных умоў з раслінаводствам (гэтая прамая сувязь). Даследаванні гэтых дзвюх дысцыплін вызначаюць, калі рабіць сяўбу і калі збіраць ўраджай, яны вылічваюць магчымыя ўмовы росту раслін і такім чынам вызначаюць верагодны ўраджай, яны вызначаюць, што і дзе сеяць на разгляданай тэрыторыі, яны робяць ацэнку земляў. Звычайна першымі дзвюма праблемамі займаецца аграметэаралогія, а дзвюма апошнімі – агракліматалогія.
Разглядаемая праблема ў рабоце – агракліматычны патэнцыял тэрыторыі Беларусі. Сёння гэта даволі актуальная тэма, бо вядома, што клімат змяняецца, але невядома дакладна як ён змяняецца і што ёсць чыннік гэтага. Таму, каб ведаць, што і дзе мы можам вырошчваць і які атрымліваць ураджай, патрэбна разглядаць гэтую тэму.
На сённяшні дзень вядома, што адбываецца змяненне клімату ў бок пацяплення, таму, верагодна, для Беларусі...

РАЗДЗЕЛ 1. АГРАМЕТЭАРАЛАГІЧНЫЯ І
АГРАКЛІМАТЫЧНЫЯ ПАКАЗЧЫКІ

Перад тым, як павесці размову пра самі паказчыкі, скажам пра аграметэаралагічныя і агракліматычныя назіранні. Аграметэаралагічныя назіранні праводзяцца на аграметэаралагічных станцыях (профільныя метэастанцыі, якія маюць пляцоўкі з вырошчваемымі культурамі, за якімі праводзяцца назіранні) і ў палявых умовах. Яны адрозніваюцца тым, што назіранні на станцыях больш сістэматызаваны. Яны рэгулярныя і колькасць паказчыкаў, па якіх вядзецца назіранне, там большая. Назіранні непасрэдна на селскагаспадарчых землях у СВК праводзяцца з мэтай “дапаўнення агульнай карціны назіранняў”. На станцыях праводзяцца феналагічныя назіранні (назіранні за стадыямі развіцця раслін), вызначэнні гушчыні пасеваў, вышыні раслінаў, засмечанасці пасеваў, вызначэнні пашкоджванняў, паляганняў раслін, вызначаецца стан пасеваў па пяцібальнай шкале, назіранні за ўмовамі палявых працаў, станам пашы і вільготнасцю глебаў. Таксама праводзяцца інструментальныя назіранні падобныя звычайным метэаралагічным (праграмы назіраняў за метэаралагічнымі паказчыкамі, такімі як тэмпература і вільготнасць паветра і глебы, атмасферны ціск, сонечная радыяцыя, вецер, воблачнасць амаль што аднолькавы і на звычайных метэаралагічных і на аграметэаралагічных станцыях) і назіранні за неспрыяльнымі з’явамі надвор’я.
Агракліматычныя назіранні – гэта вынікі аграметэаралагічных назіранняў, яны на ніх заснованы. Фактычна гэта вызначэнне сярэдніх значэнняў паказчыкаў і ўвязка іх з кліматычнымі паказчыкамі і спісам прыдатных культураў разам са спосабамі іх вырошчвання.


Сельская гаспадарка заўсёды была найважнай галіной вытворчасці ў Беларусі. Яе роля вялікая і сёння, такой яна застанецца і ў будучыні. Таму патрэбна прыкладваць усе магчымыя высілкі, каб падтрымліваць і развіваць сельскую гаспадарку. Для гэтага патрэбны розныя мерапрыемствы: і мадэрнізацыя тэхнічнага абсталявання, і выкарыстанне новых тэхналогій у вытворчасці прадуктаў харчу, і больш дасканалае даследванне прыроды, каб ведаць, што мы можам атрымаць (які ўраджай і прадукцыю ўвогуле). Даследванні агракліматычнага патэнцыялу адносяцца да апошняй групы.
Даследванні агракліатычнага патэнцыялу неабходны для сельскай гаспадаркі, каб ведаць, якую колькасць прадукцыі (галоўным чынам прадукцыі раслінаводства) магчыма атрымаць, ведаючы ўласцівасці клімату тэрыторыі і ўлічваючы асаблівасці глебаў разглядаемага ўчастку. Так вызначаецца перспектывы раслінаводства: што мы можам атрымаць сёння і да чаго патрэбна імкнуцца, і што мы можам атрымаць у будучыні. Дзякуючы даследванням агракліматычнага патэнцыялу, мы ведаем, што сярэднюю ўраджайнасць усіх культур у Беларусі магчыма павысіць яшчэ на 15-25%. Гэта той максімум, які можна атрымаць на дзярнова-падзолістых і тарфяных глебах ва ўмераным клімату Ўсходне-Еўрапейскай раўніны на шыротах 52°-56° пн. ш. Гэта тыя магчымасці, якія дазваляе нам прырода. Тэарытычна ўраджайнасць магчыма павысіць яшчэ больш, прыкладна на 30-40% і нават больш, але гэта звязана з нанясеннем вялікай шкоды навакольнаму асяроддзю, бо каб зрабіць падобны пад’ём, патрэбна ўносіць каласальную колькасць угнаенняў, якая прыводзіць да дэградацыі глебаў і забруджвання. Таксама для гэтага патрэбна выкарыстоўваць так званыя генна мадыфікаваныя сарта культур. Яны даюць вялікі ўраджай, усойлівы да хвароб. Але наступствы ад ўжывання гэтых культур невядомы. Хтосьці кажа, што яны не наносяць шкоды, хтосьці кажа, што гэтыя расліны небяспечны для ўжывання і для прыроды. Павышэнне ўраджайнасці культур на 15-25% ад сённяшняга сярэдняга ўзроўня – гэта той максімум, той...

После офорления заказа Вам будут доступны содержание, введение, список литературы*
*- если автор дал согласие и выложил это описание.

Работу высылаем в течении суток после поступления денег на счет
ФИО*


E-mail для получения работы *


Телефон


ICQ


Дополнительная информация, вопросы, комментарии:



CAPTCHA Image
Сусловиямиприбретения работы согласен.

 
Добавить страницу в закладки
Отправить ссылку другу