Чалавек, гiсторыя, Радзiма у рамане Уладзiмiра Караткевiча "Каласы пад сярпом тваiм"
курсовые работы, Литература Объем работы: 25 стр. Год сдачи: 2013 Стоимость: 500 руб. Просмотров: 951 | | |
Оглавление
Введение
Заключение
Заказать работу
1. Вобраз чалавека ў рамане У. Караткевіча “Каласы пад сярпом тваім” 6
2. Адлюстраванне гісторыі ў рамане 16
3. Вобраз Радзімы ў рамане У. Караткевіча “Каласы пад сярпом тваім” 20
Заключэнне 24
Спіс выкарыстаных крыніц 25
Паколькі кожны народ займае сваё адметнае месца сярод іншых этнасаў, перажывае непаўторны шлях свайго гістарычнага развіцця, гэтак жа выразна адрозніваецца ён мастацкай спадчынай, героямі, узведзенымі да памеру міфалагічных і занатаванымі ў самых розных народна-паэтычных і літаратурных жанрах. Цікавасць да іх найбольш узрастае ў пераломныя моманты нацыянальна-вызваленчых рухаў, выспявання і падрыхтоўкі ка-рэнных змен, пераасэнсавання гісторыі і абуджэння свядомасці.
Адным з тых беларусаў, хто паспрабаваў па-мастацку асэнсаваць гісторыю, нават перадгісторыю беларускага народа ў яе дыялектычным развіцці, з усімі цяжкасцямі, супярэчнасцямі, радасцямі, героікай і трагедыяй, не саромеючыся звяртацца па парады да самога народа, быў У. Караткевіч. Сваё крэда ён выказаў у адным з інтэрв’ю: “Мы пакуль што мала ведаем аб жыцці, звычаях, побыце нашых продкаў, і кожны, хто ведае, хто можа ведаць, павінен збіраць гэтыя падрабязнасці і перадаваць іншым” [1, с. 85].
Талент Уладзіміра Сямёнавіча Караткевіча (1930-1984) раскрыўся надзвычай шматгранна. Ён плённа працаваў як паэт, празаік, драматург, публіцыст, літаратурны крытык, перакладчык і сцэнарыст. Гэта адна з са¬мых яркіх постацей беларускай літаратуры XX ст.
Пісьменнік цвёрда перакананы, што толькі пранікненне ў гістарычную памяць народа здольна забяспечыць непарыўнасць ланцуга паміж мінулым, сучасным і будучым і перасцерагчы людзей ад памылак і няшчасцяў. Мабыць, таму любоў да казак і паданняў, легендаў і сказаў, загадак і былін, майстэрскае пранікненне ў іх сутнасць, асэнсаванне гэтай сутнасці і яе выяўленне ў яго творах, майстэрскае спасціжэнне глыбіні народнай мудрасці стала адной з важнейшых асаблівасцей ўсёй творчасці У. Караткевіча.
У. Караткевіч плённа развіваў адраджэнскія ідэі, шмат зрабіў для абуджэння нацыянальнай свядомасці беларусаў. Яго творчасць вызначаецца рамантычнай акрыленасцю, высокай мастацкай культурай, патрыятычным пафасам, значнай пазнавальнасцю і гуманістычным гучаннем.
Шырокую вядомасць у...
Аўтар выкарыстаў багаты гістарычны матэрыял, які пераканаўча аказвае адносіны розных прадстаўнікоў дваранства да прыгоннага рава. Паказваючы барацьбу ў асяроддзі памешчыкаў, пісьменнік загаецца верным гістарычнай праўдзе ў самым асноўным – у разуменні сацыяльнай, класавай асновы дваранства. Аб гэтым найлепш сведчыць сцэна пасяджэння губернскага з'езда. Прычым і тут побач гістарычныя факты і дадумванне, якое на гэты раз дапамагае пісьменніку ў псіхалагічным раскрыцці сутнасці шляхты.
Але пісьменнік застаецца пераканаўчым, калі паказвае, што ў спрэчках прагрэсіўнай і рэакцыйнай шляхты ёсць адна агульная турбота – як захаваць уласны дабрабыт і багацці, вызваліць сялян без зямлі ці аддаць ім некаторую частку. Далей гэтага не ідуць нават самыя сумленныя з дваран.
Такім чынам, гісторыя і выдумка знаходзяцца побач на працягу ўсяго рамана «Каласы пад сярпом тваім». Творчы падыход У. Караткевіча да фактычнага матэрыялу, багатая фантазія дазволілі пісьменніку аднавіць ва ўсёй сваёй непаўторнасці каларыт эпохі, улавіць тэндэнцыі яе развіцця, стварыць цікавыя вобразы.
После офорления заказа Вам будут доступны содержание, введение, список литературы*
*- если автор дал согласие и выложил это описание.