Чалавек на вайне у творчасци Максима Гарэцкага
курсовые работы, Литература Объем работы: 33 стр. Год сдачи: 2013 Стоимость: 500 руб. Просмотров: 1237 | | |
Оглавление
Введение
Заключение
Заказать работу
УВОДЗІНЫ………………………………………………………………………..3
ГЛАВА 1. ПЕРШАЯ СУСВЕТНАЯ ВАЙНА Ў ГІСТОРЫІ І КУЛЬТУРЫ БЕЛАРУСАЎ
1.1 Першая сусветная вайна ў гістарычным лёсе беларускага народа…...6
ГЛАВА 2. ЧАЛАВЕК НА ВАЙНЕ Ў ТВОРЧАСЦІ М. ГАРЭЦКАГА
2.1 Асэнсаванне вайны ў творах М. Гарэцкага “Рускі”, “Генерал”, “На этапе”…………………………………………………………………………….12
2.2 Мастацкае адлюстраванне першай сусветнай вайны ў дакументальна-мастацкіх запісках М. Гарэцкага “На імперыялістычнай вайне”…………..20
2.3 Асуджэнне вайны ў творы М. Гарэцкага “За што” ……………………..26
ЗАКЛЮЧЭННЕ………………………………………………………………….29
СПІС ЛІТАРАТУРЫ…………………………………………………………….31
Першая трэць XX стагоддзя — эпоха найбольш інтэнсіўных, радыкальных змен у жыцці соцыуму і чалавека. Першая сусветная вайна з’явілася адным з такіх цяжкіх выпрабаванняў для беларускага народа. Першая сусветная вайна — адна з ключавых падзей сусветнай гісторыі, бо яна абумовіла зменлівае аблічча свету ўсяго наступнага часу, у тым ліку была нададзена сучасная форма нацыянальнаму пытанню; на арэну грамадскага жыцця выйшлі масы народа, якія раней фактычна не ўдзельнічалі ў падзеях сусветнай значнасці. Вайна адкрыла нязнаныя глыбіні гуманітарнага падзення, на якія аказаўся здольным чалавек насуперак усім дасягненням цывілізацыі, што, на думку лепшых прадстаўнікоў грамадства, было досыць прадказальна.
Першая сусветная вайна — гэта вайна са знешнім ворагам; другая, «рэвалюцыйная», — класавая; трэцяя, грамадзянская, — братазабойчая. У залежнасці ад змен у характары вайны мяняецца і стан душы, само духоўнае аблічча герояў, іх самаадчуванне. Таму значнае месца ў прозе дадзенага перыяду займае сацыяльна-псіхалагічны сюжэт, які паказвае сутыкненне чалавека з рознымі сутнасцямі вайны.
Дзеячы культуры па-рознаму ўспрынялі прапаганду, што была разгорнута напярэдадні і напачатку вайны. Адны з іх падтрымалі ўрад Расійскай імперыі, які ўцягнуўяе народы ў сусветную бойню, што прывяло такіх пісьменнікаў да страты гуманістычных ідэалаў і, як вынік, да творчай бясплённасці. Другія прынялі непасрэдны ўдзел у ваенных дзеяннях, часам таксама пад уплывам афіцыйнай прапаганды. Убачыўшы трагізм лёсу чалавека і народаў на вайне, яны асудзілі вайну з розных пазіцый: з рэвалюцыйных, з пункту гледжання «страчанага пакалення». Удзельнікам гэтай вайны быў і беларускі пісьменнік М. Гарэцкі, дакументальна-мастацкія нататкі якога «На імперыялістычнай вайне» маюць шмат агульнага з творамі заходнееўрапейскіх аўтараў, асабліва з раманам А. Барбюса «Агонь».
Менавіта тут, на фронце, пад шалёным агнём ворага развенчваецца лжывая рамантыка вайны. Пісьменнікі, сярод іх і тыя, хто паддаўся на...
У дакументальна-мастацкіх запісак М. Гарэцкага “На імперыялістычнай вайне” чалавек і вайна — цэнтральная тэма твора — была зусім новай у беларускай літаратуры. Дакументальна-мастацкія запіскі «На імперыялістычнай вайне» маюць выразны антываенны характар, бо вайна паказана без усякага гераізму і рамантызацыі.
Вайна ў паказе М. Гарэцкага — гэта не толькі забітыя з абодвух бакоў, спаленыя паселішчы, знішчаны набытак людзей за многія гады, бежанцы на дарогах, параненыя і галодныя. Вайна — гэта яшчэ і непазбежнае марадзёрства і дзікая лаянка, знявага асобы чалавека, агульнае падзенне маралі і страта духоўных крытэрыяў. Пісьменнік хацеў сказаць праўду пра вайну, асудзіць яе жудасны нялюдскі характар. Тым самым ён страсна выкрываў тых, хто прапагандаваў і развязаў яе, хто пасылаў забіваць і паміраць людзей пад фальшывымі і хлуслівымі лозунгамі.
У апавяданні “Генерал” М. Гарэцкі звярнуўся таксама да тэмы вайны. Праз лёс літаратурнага героя пісьменнік хацеў дакрануцца да самай складанай, крывава-жудаснай тайны чалавечага быцця, якой з’яўляецца вайна, хіба гэта не выключны выпадак паспрабаваць самому пранікнуць, у яе жахліва-таемныя лёхі. Вайна ж малюецца, як усім сваім апавяданнем пераконвае аўтар, такой, якой яна ёсць на самай справе, у непрыкрыта-будзённай абалонцы, як неаддымная з’ява чалавечага існавання, як жорсткая, замешаная на смярцях, на пакутах, на крыві, на голадзе, на холадзе, бяссонных начах, саладцкі поце і г. д .
Апавяданне М. Гарэцкага “Рускі” і “На этапе” - творы яркай антываеннай тээматыкі. Герой Максіма Гарэцкага “рускі” забыў што такое чалавечнасць, дабрыня, сумленне. У гэтым творы нам паказваецца вобраз салдата-беларуса, на нашу думку, - гэта сiмвалiчны вобраз усяго беларускага народа, якому не хапае свядомасцi, каб рэальна асэнсаваць сваё месца i становiшча ў свеце, i гэтая нявызначанасць губiць i працягвае губiць наш народ па сённяшнi дзень.
Праз лес Хомкi з аповесці “За што?” Максiм Гарэцкi выкрывае антынародную сутнасць вайны. Ён...
После офорления заказа Вам будут доступны содержание, введение, список литературы*
*- если автор дал согласие и выложил это описание.