*
*


CAPTCHA Image   Reload Image
X

Вывучэнне манаграфічнай тэмы Міхась Стральцоў у ХІ класе.

курсовые работы, Литература

Объем работы: 33 стр.

Год сдачи: 2012

Стоимость: 500 руб.

Просмотров: 1441

 

Не подходит работа?
Узнай цену на написание.

Оглавление
Введение
Заключение
Заказать работу
Уводзіны 2
Глава 1. Асоба Міхася Стральцова ў беларускай літаратуры 4
1.1. Міхась Стральцоў – выдатны прадстаўнік беларускай літаратуры 4
1.2. Адметнасці творчасці Міхася Стральцова 6
Глава 2. Вывучэнне творчасці пісьменніка ў школе 18
2.1. Праграмны матэрыял 18
2.2. Апавяданне “Сена на асфальце” 21
2.3. Апавяданне “На чацвёртым годзе вайны” 26
Заключэнне 30
Спіс выкарыстанай літаратуры 32
Міхась Стральцоў – адзін з выдатных прадстаўнікоў беларускай літаратуры. Ён набыў вядомасць у раннія 60-я гады, сцвердзіўшыся напачатку ў жанры прозы, крытыкі і пазней – у паэзіі. Ужо самыя першыя апавяданні аўтара вылучаліся выключнай стылістычнай тонкасцю і псіхалагічнай субтыльнасцю, што дазваляла пісьменніку пазбягаць прамых элементаў у трактоўцы такіх тэм, як адносіны між горадам і вёскай, звычаі вёскі ў жыцці маладых урбанізаваных сяльчан, адчужэнне маладых людзей ад родных традыцый і адначасова іх ідэалізацыя. Пры гэтым пісьменнік дасягаў сваёй мэты, выкарыстоўваючы найперш своеасаблівыя імпрэсія-ністычныя “акварэльныя” таны. Выдатная спадчына лірычнага пісьменніка з моцным і глыбокім маральным інстынктам будзе жыць нават тады, калі апісаныя ім пакаленні і многія іх праблемы стануць мінулым.
Адзін з самых светлых і музычных беларускіх пісьменнікаў савецкага перыяду, М. Стральцоў узвышаецца над дробязнасцю і маральным разлажэннем свайго часу, з’яўляецца паходняй надзеі для многіх суродзічаў, глыбока заклапочаных лёсам сваёй радзімы (асабліва інтэлігенцыі). Яго найлюбімымі тэмамі былі адносіны мінулага і сучаснасці, свет горада і вёскі, абмаляваныя тонка нюансіраванымі, хутчэй “акварэльнымі” танамі, чым шырокімі мазкамі “алейнай” фарбы; ён асабліва глыбока ўваходзіў у мысленне дзяцей і падлеткаў.
Нам засталіся кнігі, напісаныя Міхасём Стральцовым пра нас жа. На старонках яго твораў мы не сустрэнем ні авантурных учынкаў, ні мудрагеліста закручаных сюжэтаў, ні гучных слоў. Мы не будзем атаясамліваць сябе з рамантычнымі героямі і гераінямі. Але, пазнаёміўшыся з кнігамі Міхася Стральцова, мы абавязкова задумаемся пра сябе, свой лёс, жыццё.
Творчасць аўтара актуальная і сёння. Міхась Стральцоў, з’яўляючыся сапраўдным арыстакратам духу, умеў радавацца жыццю, дзівіцца ягонай разнастайнасці, заўважаць прыгажосць Сусвету. І ні ў жыцці, ні ў літаратуры яму не трэба было спаборнічаць, каб атрымаць ці перамагчы. Мы не перастаём захапляцца асобамі, якія ва ўсе часы...
Міхась Стральцоў – выдатны беларускі паэт, пісьменнік, арыгінальны даследчык літаратуры і крытык, таленавіты перакладчык. Галоўнай тэмай яго творчасці з’яўляецца тэма духоўнай сувязі паміж горадам і вёскай, вясковых каранёў і гарадскога прагрэсу. Пісьменнік прымае жыццё з яго вытокамі і працягам, з вясковымі хатамі і гарадскімі каменнымі дамамі. Лірызм – адметная асаблівасць творчасці аўтара.
У 11 класе на вывучэнне дадзенай манаграфічнай тэмы адводзіцца 2 гадзіны. Вучні знаёмяцца і аналізуюць апавяданні “Сена на асфальце” і “На чацвёртым годзе вайны”, прычым, на першым уроку могуць разглядацца наступныя пытанні: кароткія звесткі аб жыцці і творчасці пісьменніка; апавяданне ”Сена на асфальце“; эцюды-ўспаміны пра маладосць, каханне, жыццёвыя праблемы і клопаты; вобраз аўтара-апавядальніка, яго ”самая патаемная і самая душэўная думка“ — прымірыць горад і вёску; прырода ў творы; глыбокі лірызм апавядання; адметнасць кампазіцыі. Намаганні настаўніка павінны быць накіраваны на абуджэнне цікавасці да жыцця і творчасці М. Стральцова, азнаямленне вучняў з фактамі, якія спрыялі развіццю таленту пісьменніка. Неабходна садзейнічаць фарміраванню ў вучняў умення ўспрымаць разгорнутае маналагічнае маўленне, а таксама рабіць паметкі па яго ходу, высветліць, у якой меры сфарміраваны ў іх уменні самастойнага аналізу апавядання па прапанаванай памятцы-алгарытме; садзейнічаць узбагачэнню духоўнага свету вучняў.
Добрымі дапаможнікамі ў працы па тэме стануць: Бугаёў Д. “Шматграннасць”; Сямёнава А. “Гарачы след таленту”; Шамякіна Т. “Творчасць Міхася Стральцова ў ХІ класе” і іншыя.
На другім уроку ўвага скіроўваецца на раскрыццё глыбокага псіхалагізму ў паказе характараў герояў апавядання “На чацвёртым годзе вайны”. Асноўнымі пытаннямі для вывучэння тут з’яляюцца наступныя: гора і нястачы, прынесеныя ў сялянскую сям’ю вайной, якую кожны з сямейнікаў перажывае па-свойму; вобразы старой маці, нявесткі Марусі і яе маленькага сына; заўчаснае сталенне хлопчыка, яго рашучае жаданне...

После офорления заказа Вам будут доступны содержание, введение, список литературы*
*- если автор дал согласие и выложил это описание.

Эту работу можно получить в офисе или после поступления денег на счет в течении 30 минут (проверка денег с 12.00 до 18.00 по мск).
ФИО*


E-mail для получения работы *


Телефон


ICQ


Дополнительная информация, вопросы, комментарии:



CAPTCHA Image
Сусловиямиприбретения работы согласен.

 
Добавить страницу в закладки
Отправить ссылку другу